Шахматны клуб
Як дома

Рыхтуем моцных і ўпэўненых у сабе шахматыстаў
Чаму шахматы?
Здольнасць да мыслення - гэта залог поспеху сёння і ў будучыні.
Адная з задач бацькоў - навучыць дзіця мысліць, і ў гэтым значна дапамагаюць заняткі шахматамі.
Шахматы - універсальны трэнажор розуму.
Яны развіваюць:
  • Уменне будаваць лагічныя сувязі;
  • Абстрактнае мысленне;
  • Здольнасць уяўляць мэту і планаваць;
  • Канцэнтрацыю ўвагі і памяць;
  • Уменне аналізаваць;
  • Уседлівасць, вытрымку і іншыя навыкі.

Чым мы можам быць карысныя ?

Наш клуб створаны для таго, каб максімальна раскрыць патэнцыял дзяцей, як шахматыстаў і асобаў.
  • Дапаможам развіць упэўненнасць у сабе
  • Дапаможам раскрыць свой патэнцыял і талент
  • Дапаможам падрыхтавацца да ўдзелу ў турнірах
  • Дапаможам развіць здольнасць стратэгічна мысліць
Шахматы — адзін з самых эфектыўных спосабаў раскрыць свой патэнцыял.

Як мы працуем ?

Мы базуемся на аўтарскай методыцы, якая выхоўвае як асабістыя, так і спартовыя якасці шахматыста.
Індывідуальны падыход
Мы развіваем як асабістыя якасці, так і навыкі, неабходныя для перамогі на шахматных турнірах
Гульнявы клуб
Мы маем час, калі ўдзельнікі нашага клуба могуць вольна прыходзіць і гуляць у шахматы, каб павышаць свой узровень.
Удзел у турнірах
Удзел у турнірах вучыць як перамагаць, так і прайграваць. Пройгрыш - гэта найлепшы ўрок на шляху да перамогі. Нашыя вучні вучацца аналізаваць свае памылкі і рабіць высновы.

Як да нас запісацца ?

Пакіньце заяўку
Атрымайце інфармацыю
Выберыце фармат
Прыйдзіце на пробны занятак без аплаты
Мы разам вызначым групу
Далучайцеся да заняткаў
З 2017 года займаемся адукацыяй і развіццём дзяцей.
Да 12 вучняў у групе.
Забяспечваем індывідуальны падыход да кожнага шахматыста.
Выкарыстоўваем аўтарскую методыку. Ставім перад сабою мэту як развіцця асабістых якасцяў шахматыстаў, так і перамогі на турнірах рознага ўзроўню.
Трэнеры
Усе нашыя трэнеры прайшлі спецыяльную стажыроўку для павышэння якасці выкладання і падрыхтоўкі спартоўцаў. Акрамя спартовага ўзроўню трэнераў, для нас важныя іх педагагічныя здольнасці.
Адказы на асноўныя пытанні
  • Пытанне:
    Колькі каштуе навучанне?
    Адказ:
    180 злотых на месяц пры наведванні 1 раз на тыдзень, 250 злотых пры наведванні 2 разы на тыдзень.
  • Пытанне:
    Ці ёсць у вас пробны ўрок?
    Адказ:
    Так, ёсць магчымасць прыйсці на пробны занятак без аплаты. Гэта дапаможа пазнаёміцца і сумесна вызначыць фармат наведвання ў залежнасці ад вашых патрэбаў і ўзроўня падрыхтоўкі навучэнца.
  • Пытанне:
    Дзе будуць праходзіць заняткі?
    Адказ:
    Па адрасе:
    ul. Królowej Marysieńki 94, 02-954 Warszawa
  • Пытанне:
    Якога ўзроўню вы рыхтуеце шахматыстаў?
    Адказ:
    Мы набіраем групы розных узроўняў падрыхтоўкі - ад пачаткоўцаў да спартоўцаў
  • Пытанне:
    Як будуць праходзіць заняткі ?
    Адказ:
    Кожны занятак будзе падзелены на тэарэтычную і практычную частку. На тэорыі група будзе вывучаць тэмы з нашай навучальнай праграмы, а на практыцы гуляць у шахматы ды замацоўваць гэтыя тэмы.
  • Пытанне:
    Хто трэнеруе ў вашым клубе ?
    Адказ:
    У нашым клубе выкладаюць трэнеры, якія маюць як педагагічную, так і спартовую падрыхтоўку. Нашыя спецыялісты любяць шахматы і працу з дзецьмі.
  • Пытанне:
    На якой мове праходзяць заняткі ?
    Адказ:
    На сённяшні дзень набор адкрыты ў беларускамоўныя і рускамоўныя групы.
  • Пытанне:
    У якіх турнірах вы ўдзельнічаеце ?
    Адказ:
    Мы будзем ладзіць унутраныя турніры, а таксама міжклубныя спарынгі. Пасля больш шчыльнай падрыхтоўкі спартоўцаў мы плануем удзел у гарадскіх, краёвых і міжнародных турнірах.

Шахматны клуб «Як дома»
Polska, Warszawa, 02-954, Królowej Marysieńki 94A
+48 733 478 552
imhome.education@gmail.com
© 2024 Шахматны клуб «Як дома»

Пакінуць заяўку на пробны занятак без аплаты
Пакіньце, калі ласка, інфармацыю. І мы з вамі звяжамся найбліжэйшым часам.
Made on
Tilda