Дзіцячы садок у Варшаве

Гадуем шчаслівых і ўпэўненых у сабе беларусаў і беларусак
Нашая гісторыя
У 2017 годзе мы адкрылі ўпершыню дзіцячы садок па сістэме Мантэсоры.
У тым жа годзе мы ўдзельнічалі ў стварэнні школы. Гэтыя садок і школа зараз працягваюць сваю працу. У 2020 годзе стварылі Міжнародны Інстытут Мантэсоры для падрыхтоўкі беларускіх Мантэсоры педагогаў. З 2021 цікавімся і развіваемся ў Фінскай сістэме адукацыі.

Чым мы можам быць карысныя ?

Наш дзіцячы садок створаны адмыслова для беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу
  • Дапаможам захаваць самаідэнтычнасць беларускім дзеткам
  • Дапаможам ненапружна і якасна засвоіць польскую мову
  • Дапаможам дзіцяці засвоіць на добрым узроўні ангельскую мову
  • Створым прыемную, хатнюю атмасферу для вашага дзіцяці
  • Дапаможам дзіцяці адаптавацца да жыцця ў польскім грамадстве
  • Захаваем упэўненасць у сабе беларускіх дзетак з маленства
  • Створым індывідуальны падыход і супрацу з сям'ёй дзіцяці
  • Дапаможам дзіцяці стаць шчаслівым і паспяховым дарослым
Як мы працуем ?
Наш дзіцячы садок базуецца на педагагічнай сістэме Мантэсоры.
У нас полілінгвальны садок
Дзеткі засвояць адначасова беларускую, польскую і ангельскую мовы. Бі- і полілінгвальныя дзеткі растуць вельмі развітымі, гнуткімі і творчымі асобамі.
Згодна з прынцыпамі
Мантэсоры
Мы працуем згодна з педагагічнай сістэмай Мантэсоры. Мы лічым, што гэтая сістэма вельмі дапамагае дзеткам, якія жывуць у гарадах, сфармавацца і стаць самастойнымі асобамі.
Сямейнае выхаванне
Мы імкнёмся супрацоўнічаць з усёю сям'ёю, выкарыстоўваем індывідуальны падыход, каб прынесці найбольшую карысць дзіцяці і сям'і.
Экалагічнасць
Мы прытрымліваемся прынцыпаў экалагічнасці і імкнёмся ствараць з маленства экагалагічныя звычкі, якія будуць карысныя ў дарослым жыцці.
Бяспека
Бяспека - для нас адно з важнейшых пытанняў. Мы імкнемся арганізаваць працэсы ў нашым садку, каб стваралася найбольшая бяспека для нашых наведвальнікаў.
Рыхтуем да школы
Цалкам рыхтуем дзетак да школы. У Польшчы праграма падрыхтоўкі да школы называецца "zerówka".
Наш выпускнік можа смела ісці ў польскую школу.
Як да нас запісацца ?
Пакіньце заяўку
Атрымайце інфармацыю
Прыходзьце на індывідуальнае сумоўе
Прыміце вырашэнне
Запоўніце індывідуальную анкету дзіцяці
Падрыхтуйце спіс неабходных рэчаў
Канцэлярыя, падручнікі
Прыходзьце да нас на адаптацыю
Чакаем вас
З 2017 года займаемся развіццём альтэрнатыўнага садка і школы.
Да 15 вучняў у групе. Выхавацель зможа даць увагу кожнаму.
Адукацыйны працэс арганізаваны згодна педагагічнай сістэме Мантэсоры. Па гэтай методыцы навучалася значная частка паспяховых людзей у свеце.
Выхавацелі
Усе нашыя выхавацелі маюць досвед працы з дзецьмі і любяць гэта. Яны з'ехалі з Беларусі і хочуць працягнуць любімую працу. А таксама гатовыя развівацца ў альтэрнатыўных, паспяховых педагагічных методыках.
    Адказы на асноўныя пытанні
    • Пытанне:
      Колькі каштуе наведванне ?
      Адказ:
      1800 злотых на месяц плюс харчаванне 25 злотых у дзень.
    • Пытанне:
      Дзе будуць фізічна праходзіць заняткі?
      Адказ:
      Адрас садка:
      Warszawa, 02-954, Królowej Marysieńki 94A
    • Пытанне:
      Колькі дзяцей будзе ў групе ?
      Адказ:
      Займаюцца дзеці ў рознаўзроставай групе. Для некаторыях заняткаў будуць дзяліцца на падгруппы. Плануецца да 15-20 дзяцей з арыентаваным разлікам на 6 дзяцей 1 выхавацель.
    • Пытанне:
      Ці ёсць у вас школа ?
      Адказ:
      Так, спасылку на пачатковую і базавую школы вы знойдзеце на старонцы Школа і садок для беларусаў у Варшаве "Я дома"
    • Пытанне:
      Ці ёсць у вас дадатковыя заняткі ?
      Адказ:
      У нас праводзяцца профільныя заняткі: музыка, мастацтва, кулінарыя, Godly play.
    • Пытанне:
      Ці дадатковыя заняткі аплочваюцца асобна ?
      Адказ:
      Дадатковыя заняткі ўваходзяць у суму аплаты.
    • Пытанне:
      Ці ёсць у вас лагапед ?
      Адказ:
      Так, мы прапануем заняткі з лагапедам. Заняткі з лагапедам аплочваюцца асобна.
    • Пытанне:
      Якія яшчэ ў вас ёсць паслугі ?
      Адказ:
      Яшчэ ў нас ёсць заняткі "Разам з бацькамі" для дзяцей да 3-х гадоў.

    Дзіцячы садок Мантэсоры «Я дома»
    Polska, Warszawa, 02-954, Królowej Marysieńki 94A
    +48 792 088 933
    imhome.education@gmail.com
    © 2022 Дзіцячы садок Мантэсоры «Я дома»

    Пакінуць заяўку садок
    Пакіньце, калі ласка, інфармацыяю. І мы з вамі звяжамся найбліжэйшым часам.
    Made on
    Tilda