Беларускі ліцэй у Варшаве

Гадуем шчаслівых і ўпэўненых у сабе беларусаў і беларусак
Нашая гісторыя
У 2017 годзе мы адкрылі ўпершыню дзіцячы садок па сістэме Мантэсоры.
У тым жа годзе мы ўдзельнічалі ў стварэнні школы. Гэтыя садок і школа зараз працягваюць сваю працу. У 2020 годзе стварылі Міжнародны Інстытут Мантэсоры для падрыхтоўкі беларускіх Мантэсоры педагогаў. З 2021 цікавімся і развіваемся ў Фінскай сістэме адукацыі. У 2022 годзе пачалі сваю працу пачатковая і базавая школа, садок у Варшаве.

Чым мы можам быць карысныя ?

Наш ліцэй створаны адмыслова для беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу
  • Дапаможам захаваць самаідэтнычнасць беларускім дзеткам

  • Дапаможам ненапружна і якасна засвоіць польскую мову

  • Дапаможам навучэнцу засвоіць на добрым узроўні ангельскую мову

  • Падрыхтуем да паступлення ў лепшыя ВНУ свету

  • Дапаможам навучэнцам адаптавацца да жыцця ў новым грамадстве

  • Навучым навучэнцаў з Беларусі быць упэўненнымі ў сабе

  • Дапаможам навучэнцам атрымаць канкурэнтаздольныя веды

  • Дапаможам навучэнцам быць шчаслівым і паспяховым дарослым

Адукацыя — наймацнейшы спосаб, з дапамогай якога можна змяніць свет да лепшага.

Як мы працуем ?

Ліцэй базуецца на аўтарскай адукацыйнай праграме HALO нашых партнёраў.
Згодна з польскай праграмай
Наш ліцэй знаходзіцца ў Польшчы, для беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Таму навучанне базуецца на польскай праграме.
Выкладанне вядзецца на беларускай мове
Мы пераклалі праграму на польскую мову. Нашыя вучні засвояць польскую праграму на беларускай мове.
Частка праграмы замацоўваецца на польскай мове
Навучэнцы засвояць і замацуюць інфармацыю і тэрміны на польскай мове па экзаменацыйных прадметах. Такім чынам яны лепей замацуюць гэты прадмет і авалодаюць лексікай на польскай мове.
Частка прадметаў выкладаецца на ангельскай
Падчас прадмета "Ангельская мова" вучні замацуюць веды, якія як датычацца экзаменацыйных прадметаў так і не. Мы будзем імкнуцца да практычных заняткаў і праектнай дзейнасці.
Ствараем палілінгвальны асяродак
Мы ствараем такі асяродак, каб навучэнцы авалодалі як мінімум беларускай, польскай і ангельскай мовамі і з часам лёгка пераключаліся паміж імі.
Навучэнцы здаюць экзамена на польскай мове
Па выніках навучальнага года ўсе вучні здадуць на польскай мове экзамен і атрымаюць афіцыйнае падцверджанне аб сканчэнні класа. Мы бярэм за гэта адказнасць.
З 2017 года займаемся развіццём альтэрнатыўнага садка і школы.
Набіраем да 8 навучэнцаў у першы клас беларускага ліцэя.
Выкарыстоўваем адныя з найлепшых методыкаў. Па гэтых методыках навучаліся вялікая частка паспяховых людзей у свеце.
Настаўнікі
Усе нашыя настаўнікі маюць досвед працы з дзецьмі,
любяць сваю справу і дзяцей.
Яны з'ехалі з Беларусі і хочуць працягнуць любімую працу за мяжой. А таксама гатовыя развівацца ў альтэрнатыўных, паспяховых методыках выкладання.

Праграма беларускага ліцэя

Базуецца на аўтарскай праграме HALO

Як да нас запісацца ?

Пакіньце заяўку
Атрымайце інфармацыю
Прыміце вырашэнне
Прайдзіце канчатковае індывідуальнае сумоўе
Падрыхтуйце і запоўніце пакет дакументаў
Дачакайцеся падцверджання аб залічэнні ў ліцэй
Падрыхтуйце спіс неабходных рэчаў
Канцэлярыя, падручнікі
Далучайцеся да адукацыйнага працэсу
Чакаем вас

Адказы на асноўныя пытанні

  • Пытанне:
    Колькі каштуе навучанне?
    Адказ:
    1500 злотых у месяц і 900 злотых разовы рэкрутацыйны ўзнёсак.
  • Пытанне:
    Дзе будуць фізічна праходзіць заняткі?
    Адказ:
    Заняткі будуць праходзіць па адрасе: ul. Królowej Marysieńki, 94, Warszawa 1 раз на тыдзень. Астатні час заняткі праходзяць дыстанцыйна.
  • Пытанне:
    У якія класы ліцэя вы набіраеце?
    Адказ:
    У 2023/2024 годзе мы набіраем у 1-ы клас ліцэя.
  • Пытанне:
    Ці ёсць у вас базавая, пачатковая школа і садок ?
    Адказ:
    Так, спасылку на базавую, пачатковую школу і садок вы знойдзеце на старонцы Школа і садок для беларусаў у Варшаве "Я дома"
  • Пытанне:
    Як будзе праходзіць навучанне ?
    Адказ:
    Навучанне будзе праходзіць дыстанцыйна з самастойным засваеннем прадметаў і выконваннем заданняў куратара. Раз на тыдзень мы займаемся онлайн: па суботах.
  • Пытанне:
    Хто выкладае ў ліцэі ?
    Адказ:
    У ліцэі выкладаюць прафесійныя беларускія настаўнікі, якія выбралі развівацца і засвойваць альтэрнатыўныя методыкі выкладання.
  • Пытанне:
    Ці працуеце вы за 10-11 класамі (згодна з беларускай сістэмай) ?
    Адказ:
    У 2023/2024 годзе мы плануем адкрыццё першага класа ліцэя згодна польскай праграме адукацыі.

Беларуская базавая школа «Я дома»
Polska, Warszawa, ul. Królowej Marysieńki, 94
+48 733 478 552
imhome.education@gmail.com
© 2022 Беларуская базавая школа «Я дома»

Пакінуць заяўку ў ліцэй (1 клас)
Пакіньце, калі ласка, інфармацыяю. І мы з вамі звяжамся найбліжэйшым часам.
Патрэбныя дадатковыя заняткі рускай мовы
Made on
Tilda