Пачатковая школа
«Як дома» у Варшаве
(1–3 класы)

Мантэсоры, полілінгвізм, супольнасць, упэўненныя вучні
Нашая гісторыя
У 2017 годзе мы адкрылі ўпершыню дзіцячы садок па сістэме Мантэсоры.
У 2020 годзе ў Мінску адкрылі пачатковую школу (1-4 класы). У 2021 годзе стварылі Міжнародны Інстытут Мантэсоры для падрыхтоўкі беларускіх Мантэсоры педагогаў. З 2022 года адкрылі дзіцячы садок і школу (1-8) класы з выдачай афіцыйнага сертыфіката ў Варшаве. З 2023 года пачалі падрыхтоўку ліцэістаў.

Месца, дзе дзіця хоча вучыцца і быць

Мы працуем у Польшчы з 2022 года і маем наступныя дасягненні
  • Нашыя вучні здаюць экзамены на высокім ўроўні
  • Нашыя вучні авалодваюць польскай і ангельскай мовамі за 2–3 гады ад нуля да размоўнага ўзроўня
  • Нашая школа - цэлая экасістэма: сяброўства, выхады ў цікавыя месцы, святы
  • Школа дае не толькі веды, але развівае навыкі, неабходныя для паспяховага і шчаслівага жыцця
  • Нашыя вучні ўдзельнічаюць у польскіх і міжнародных конкурсах (школьных, па маляванню, музыцы, спорту інш)
  • Умеем працаваць з асаблівымі дзецьмі (напрыклад з дыслексіяй)
  • Падтрымліваем псіхалагічны стан і эмацыйны супакой нашых вучняў
  • Развіваем полілінгвістычнае асяроддзе: беларуская, польская, ангельская мовы
  • Нашыя вучні атрымліваюць афіцыйныя сертыфікаты аб сканьчэнні класаў
  • Нашыя вучні могуць працягнуць навучанне ў базавай школе (4-8 класы), а затым у Аўтарскім ліцэі "БАЛ"
  • Навучанне ў невялікіх групах з індывідуальнай увагай
  • Бяспечная, хатняя атмасфера і супрацоўніцтва з бацькамі
Адукацыя — наймацнейшы спосаб, з дапамогай якога можна змяніць свет да лепшага.

Як мы працуем ?

Пачатковая школа базуецца на сістэме Мантэсоры з выкарыстаннем фінскай сістэмы адукацыі.
Згодна з польскай праграмай
Нашая школа знаходзіцца ў Польшчы, для беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Таму навучанне базуецца на польскай праграме.
Выкладанне вядзецца на трох мовах
Заняткі праходзяць на беларускай, польскай і ангельскай мовах. Гэтымі мовамі нашыя вучні авалодваюць за 2-3 гады.
Праектная дзейнасць
Заняткі ў нас праходзяць у цікавым і практычным фармаце. Нашым вучням падабаецца наведваць школу. Падчас добрага правядзення часу на занятках, яны засвойваюць на добрым узроўні праграму.
Вывучэнне жыццёвых навыкаў
У нашай школе вучні засвойваюць важныя навыкі камунікацыі і праяўлення сябе ў калектыве. Яны вучацца прымаць рашэнні і выбіраць. Заўважаць свае таленты і праяўляць іх.
Дадатковыя заняткі
Мы маем шырокі выбар дадатковых заняткаў для развіцця талентаў нашых вучняў. Заняткі праходзяць у розных кірунках: мастацкім, музычным, тэхнічным, спартовым і сацыяльным.
Асэнсаванае навучанне
Па выніках навучальнага года нашыя вучні паказваюць, што яны вывучылі за год. Яны рыхтуюць праекты і падчас адмысловых экзаменаў прэзентуюць свае веды. Такім чынам яны вучацца паказваць добры рэзультат ужо зараз і бачаць у гэтым сэнс.

Як да нас запісацца ?

Пакіньце заяўку альбо пазначце сустрэчу з дырэктарам
Атрымайце інфармацыю
Падрыхтуйце і запоўніце пакет дакументаў
Дачакайцеся падцверджання аб залічэнні ў школу
Падрыхтуйце спіс неабходных рэчаў
Прыходзьце да нас вучыцца
З 2017 года займаемся развіццём альтэрнатыўнага садка і школы.
Да 15 вучняў у класе.
Настаўнік зможа даць увагу кожнаму.
Выкарыстоўваем адныя з найлепшых методыкаў. Па гэтых методыках навучаліся вялікая частка паспяховых людзей у свеце.
Настаўнікі, якія натхняюць
Усе нашыя настаўнікі маюць досвед працы з дзецьмі,
любяць сваю справу і дзяцей.
Яны з'ехалі з Беларусі і хочуць працягнуць любімую працу за мяжой. А таксама гатовыя развівацца ў альтэрнатыўных, паспяховых методыках выкладання.
Водгукі нашых бацькоў
  • Таццяна
    Мама Жоры, 1 клас
    Школа «Як дома» зрабілася сапраўдным домам для майго сына ў Польшчы.
    Дзеці ў гэтай школе не толькі набываюць веды (хоць гэта, вядома, вельмі важна!), але і вучацца жыццю: гатуюць, шыюць, ходзяць у цікавыя месцы і сябруюць.
    На Хэлоўін дзеці ў касцюмах збіралі цукеркі, на Новы год была ярмарка і ноч у школе.
    «Як дома» — гэта не толькі школа, гэта супольнасць, сяброўства і стасункі.
    Але і ўзровень навучання — не падводзіць. Дзеці вывучаюць тры мовы, матэматыку засвойваюць у сваім тэмпе, а геаграфія стала любімым заняткам!
    Мой сын вельмі хутка адаптаваўся і ходзіць у школу з задавальненнем.
    Шчыра рэкамендую нашу школу!
  • Кацярына
    Мама Кірыла, 3 клас
    Калі мой сын пайшоў у “Як дома”, мы адразу адчулі, што трапілі ў правільнае месца. Дзіця адчувае сябе ўпэўнена, спакойна і з цікавасцю ідзе ў школу кожны дзень — як да сяброў, а не “на вучобу”.

    Асабліва цаню фармат невялікіх груп: дзеці сапраўды камунікуюць адзін з адным, вучацца чуць, дапамагаць, супрацоўнічаць. Гэта стварае цёплую, утульную атмасферу і дапамагае фарміраванню сацыяльных навыкаў, што не менш важна, чым акадэмічныя веды.

    Асяроддзе ў школе стымулюе самастойнасць і дапамагае дзіцяці раскрыцца. Мы заўважылі, што сын стаў больш ініцыятыўны, задае пытанні, цікавіцца рэчамі, якія яго сапраўды хвалююць. Ён навучыўся прымаць рашэнні і адстойваць уласную думку — спакойна і з павагай.

    Асобны плюс — шмат сапраўды захапляльных заняткаў, звязаных з вывучэннем прыроды і навакольнага свету. Гэта не сухая тэорыя, а сапраўдныя палявыя даследаванні: можна і гербарый сабраць, і лягушку з галоўніка вырасціць. Усё адбываецца жыўцом, праз уласны досвед і назіранне — і таму так глыбока застаецца ў памяці.

    Мы выбралі “Як дома”, таму што з першых хвілін зразумелі: тут дзіця — не “адзін з”, а асобная асоба, якую паважаюць, чуюць і падтрымліваюць. І гэта сапраўды адчуваецца штодня.

    Бацькам, якія сумняваюцца, ці варта, я б параіла проста паглядзець на вочы дзяцей, якія тут вучацца. Іх спакой, інтарэс і ўпэўненасць — лепшы доказ таго, што школа “Як дома” вартая даверу.
  • Юлія
    Мама Міхася, 8 клас
    Вось год маё дзіця адчувала сябе ў школе спакойна і радасна. Можна смела сказаць - як дома. Працэс вучобу праходзіў спакойна, без узрушэнняў. Настаўнікі вельмі прыемныя і добразычлівыя людзі. Мой сын за гэты год пасталеў і стаў больш упэўнены ў сабе. Калі вы хочаце атрымліваць веды ў спакойнай, хатняй атмасферы з вельмі добрымі настаўнікамі, абавязкова прыходзьце ў школу "Як дома".
  • Виктория
    Мама Алексея, 3 класс
    По словам моего ребёнка, он чувствует себя в школе комфортно. Атмосфера в учебном заведении доброжелательная, способствующая положительному эмоциональному фону.

    Домашние задания отсутствуют, что, тем не менее, не снижает уровня мотивации к обучению — ребёнок посещает школу с удовольствием. Особо хочется отметить стремление школы к демократичному подходу в образовательном процессе: детям предоставляется выбор в различных аспектах, что формирует чувство ответственности и самостоятельности.

    На данный момент, несмотря на то что ребёнок учится в третьем классе, он сохраняет искренний интерес к обучению и желание узнавать новое. На мой взгляд, это — значимый показатель качества образовательной среды. Возможно, кто-то воспримет такую оценку как заниженные ожидания, однако, опираясь на примеры из личного окружения, могу сказать, что стремление к познанию в таком возрасте — это, скорее, редкость.

    Как и многих родителей, выросших в системе традиционной оценки с «тучками» и «солнышками», меня поначалу настораживало отсутствие привычных отметок. Однако результаты экзаменов и участие в олимпиадах свидетельствуют о том, что дети успешно осваивают учебный материал.
  • Вольга
    Мама Сяргея, 8 клас
    Вельмі рада, што мой сын вучыцца ў школе "Як Дома" таму, што пасля пераезда у Польшу цяжка вучыцца ў дзяржаўнай школе дзе 30 вучняў і не валодаеш мовай. Сын адразу стаў прыносіць лепшыя адзнакі і стаў спакайнешым. А я больш упэўненая ў тым, што яму даюць добрую адукацыю і знікла патрэба шукаць рэпетытараў і наведваць псіхолага.

    Так сама спадабаецца, што ў школе размаўляюць па беларуску. Такім чынам маё дзіця не губляе сваю ідэнтычнасць і мае магчымасці ўсведамляць з якой краіны ён родам.

    У параўнанні з другімі прыватнымі школамі, "Як Дома" значна танней, а якасць адукацыі на высокім узроўні. Таму я раю ўсім беларусам вучыцца ў гэтай школе. Зберажэце свае нервы і атрымаеце добры атэстат :-)

Адказы на асноўныя пытанні
  • Пытанне:
    Колькі каштуе навучанне?
    Адказ:
    2100 злотых на месяц плюс харчаванне 25 злотых у дзень.
  • Пытанне:
    Дзе будуць фізічна праходзіць заняткі?
    Адказ:
    Па адрасе:
    ul. Królowej Marysieńki 94A, 02-954 Warszawa
  • Пытанне:
    У якія класы вы набіраеце?
    Адказ:
    1-3 класы пачатковай школы згодна з польскай сістэмай раздзялення на класы.
  • Пытанне:
    Ці ёсць у вас базавая школа (4-8 класы) і садок ?
    Адказ:
    Так, спасылку на базавую школу і садок вы знойдзеце на старонцы Школа і садок "Як дома" у Варшаве
  • Пытанне:
    Як будзе праходзіць навучанне ?
    Адказ:
    Навучанне будзе праходзіць згодна з сістэмай Мантэсоры. 1-3 класы займаюцца разам. У класе будзе да 15 дзяцей. Адначасова можа прысутнічаць 1, 2 альбо 3 настаўнікі ў залежнасці ад занятку: напрыклад, 1 настаўнік беларускамоўны, другі настаўнік польскамоўны і (альбо) англамоўны.
  • Пытанне:
    Хто выкладае ў вашай школе ?
    Адказ:
    У нашай школе выкладаюць прафесійныя настаўнікі, якія выбралі развівацца і засвойваць альтэрнатыўныя методыкі выкладання.
  • Пытанне:
    Ці будзе вывучэнне рускай мовы ?
    Адказ:
    Па змаўчэнню вывучэнне рускай мовы не ўваходзіць у праграму. Навучанне можа быць арганізавана на дадатковай платнай аснове пры запыце бацькоў.
  • Пытанне:
    Ці ёсць у вас ліцэй?
    Адказ:
    Так, вы можаце запісацца ў аўтарскі ліцэй БАЛ. Навучанне ў ім адбываецца ў фармаце Хатняй адукацыі.
Вы гатовыя далучыцца да нашай супольнасці?
Пакідайце заяўку альбо запісвайцеся на сустрэчу з дырэктарам, каб бліжэй з намі пазнаёміцца. Запрашаем.
Праз выбар якаснай адукацыі вы змяняеце свет да лепшага.
Пачатковая школа «Як дома»
Polska, Warszawa, 02-954, Królowej Marysieńki 94A
+48 733 478 552
imhome.education@gmail.com
© 2025 Пачатковая школа «Як дома» у Варшаве

Close
Падпісацца на рассылку IMHome Education!
Падчас націскання кнопкі вы падпісваецеся на рассылку і згаджаецеся з прынцыпамі апрацоўкі дадзеных (RODO).
Made on
Tilda