Сучасная школа
"Як дома" у Варшаве (1-8 класы)

Ідзе набор на 2025/2026 год навучання
Нашая гісторыя
У 2017 годзе мы адкрылі ўпершыню дзіцячы садок па сістэме Мантэсоры.
У 2020 годзе ў Мінску адкрылі пачатковую школу (1-4 класы). У 2021 годзе стварылі Міжнародны Інстытут Мантэсоры для падрыхтоўкі беларускіх Мантэсоры педагогаў. З 2022 года адкрылі дзіцячы садок і школу (1-8) класы з выдачай афіцыйнага сертыфіката ў Варшаве. З 2023 года пачалі падрыхтоўку ліцэістаў.
Школа, дзе дзіця засвойвае праграму — і не губляе сябе
Упэўненае навучанне, жывая мова, здаровая атмасфера
  • Малыя групы — да 10 чалавек
    Настаўнікі маюць магчымасць індывідуальна вылучыць час вучню
  • Родная мова + польская + ангельская мова
    Ёсць магчымасць вывучаць рускую, украінскую, іспанскую, нямецкую мовы. Родная мова - гэта фундамент, на якім будуецца засваенне іншых моў
  • Польская праграма + асэнсаваныя праекты
    Для нас важна, каб вучні асэнсавалі выконвалі працу і ганарыліся ёю. Мы імкнемся да практычнай дзейнасці
  • Спакойная атмасфера і валантарыят
    Вырашэнне пытанняў і непаразуменняў стаіць у прыарытэце
  • Падрыхтоўка да далейшай адукацыі
    Адукацыя не дзеля адзнак, а дзеля знаходжання і развіцця сваіх моцных бакоў. Мы імкнемся, каб навучэнцы зразумелі тое, што ім падабаецца і рэалізаваліся ў гэтым

Месца, дзе веды набываюць сэнс, а дзеці — упэўненасць

Мы працуем у Польшчы з 2022 года і маем наступныя дасягненні
  • Нашыя вучні паказваюць высокія вынікі на экзаменах (у тым ліку на польскай мове)

  • Польская і ангельская мовы дасягаюцца за 2–3 гады — ад нуля да вольнага валодання

  • У школе створана сяброўская атмасфера і супольнасць, дзе дзеці падтрымліваюць адно аднаго

  • Мы працуем не толькі над ведамі, але і над жыццёвымі навыкамі, адказнасцю, уменнем выбіраць і думаць

  • Індывідуальны падыход, малыя класы, падтрымка талентаў і інтарэсаў

  • Удзельнічаем у польскіх і міжнародных конкурсах (навуковых, творчых, камунікацыйных)

  • Падтрымліваем дзяцей з асаблівасцямі і забяспечваем псіхалагічную стабільнасць

  • Нашыя вучні ўдзельнічаюць у валантарыяце, наведваюць дадатковыя заняткі розных кірункаў

Адукацыя — наймацнейшы спосаб, з дапамогай якога можна змяніць свет да лепшага.
З 2017 года займаемся развіццём альтэрнатыўнага садка і школы.
Да 10 вучняў у класе.
Настаўнік зможа даць увагу кожнаму.
Выкарыстоўваем адныя з найлепшых методыкаў. Па гэтых методыках навучаліся вялікая частка паспяховых людзей у свеце.
Вы гатовыя далучыцца да нашай супольнасці?
Пераходзьце на адпаведную старонку школы і пакідайце там заяўку. Запрашаем.
Праз выбар якаснай адукацыі вы змяняеце свет да лепшага.
Сучасная Мантэсоры школа «Як дома»
ul. Królowej Marysieńki, 94,
Polska, Warszawa
+48 733 478 552
imhome.education@gmail.com
© 2025 Сучасная Мантэсоры школа «Як дома»
Made on
Tilda